Украіна прыпыніла экспарт электраэнергіі ў Беларусь

20 чэрвеня стала вядома аб тым, што ў гэтым месяцы Украіна прыпыніла экспарт электраэнергіі ў Беларусь з прычыны дэфіцыту атамнай электраэнергіі на ўнутраным рынку.
Па словах неназванай крыніцы расійскай газеты “Камерсант” у Міністэрстве паліва і энергетыкі Украіны, у гэтым месяцы ў адпаведнасці з узгодненымі ў кантракце "Укрінтэрэнерга" і "Белэнэрга" графікамі, Украіна павінна паставіць Беларусі 62 млн. квт/г электраэнергіі, аднак фактычна не здзяйсняла экспарт, паколькі на ўнутраным рыку паўстаў дэфіцыт таннай атамнай электраэнергіі, абумоўлены летнімі планава-папераджальнымі рамонтамі на энергаблоках атамных электрастанцый.

Пры гэтым зніжэнне аб'ёмаў пастаўкі электраэнергіі ў сувязі з вывадам энергаблокаў у рамонт было аформлена дакументальна і кваліфікавана як форс-мажор, што адпавядала ўмовам дамовы.

"Укрінтэрэнерга" можа аднавіць экспарт электраэнергіі ў Беларусь напрыканцы чэрвеня.


"Коммерсантъ"