Уга Чавес адправіў у адстаўку брата

Прэзідэнт Венесуэлы Уго Чавес адправіў у адстаўку свайго старэйшага брата Адана Чавеса, які займаў пост міністра адукацыі, перадаюць РИА «Новости».

Чавес заявіў: «Адан займаў адказны пост, і я яго хачу разгрузіць ад напружанай працы ў міністэрстве. Цяпер ён цалкам прысвеціць сябе партыйнай працы ў кіраўніцтве Адзінай сацыялістычнай партыі Венесуэлы».
На думку палітолагаў, прычынай адстаўкі стала празмерная ідэалагізацыя школьнай праграмы, якая выклікала крытыку не толькі апазіцыі, але нават самога Уго Чавеса.