У Жыровіцкім манастыры адбыўся пажар

Зранку 20 ліпеня на тэрыторыі Свята-Успенскага манастыра загарэўся харчовы склад. Гасілі загаранне пяць пажарных разлікаў.  Па звестках тэлеканала АНТ, пацярпелых няма. Аднак моцна пашкоджаны дах будынка, згарэлі прадукты. Прычыны здарэння цяпер удакладняецца.