У Жлобіне хлопец заплаціў таксісту цацачныя грошы

Уначы пажылы таксіст падвёз жыхара Жлобіна да бара на выездзе з гарода. Расплаціўся хлопец быццам бы расійскімі рублямі. Але калі кіроўца зранку панёс банкноту ў абменнік, касір адразу патэлефанавала ў міліцыю, піша "Комсомольская правда в Беларуси". Выявілася, што ў таксіста былі цацачныя грошы, хоць і вельмі падобныя на сапраўдныя. Замест надпісу "білет Банку Расіі" на купюры значылася "білет Банку прыколаў".

Як адзначылаі міліцыянты, гэтая сувенірная банкнота ў пяць тысяч рублёў не з'яўляецца падробкай, бо мае папярэджанне: не прызначаная для рэалізацыі. Але хлопец ашукаў кіроўцу пры разліку, таму на яго пачалі крымінальную справу за махлярства. Маладога чалавека хутка знайшлі, цяпер ён пад падпіскай аб нявыездзе.