У сталіцы ўзнагародзяць найлепшых жанчын краіны

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года" адбудзецца 3 сакавіка у канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", журы вызначыла пераможцаў у 10 намінацыях: "За лідэрства і паспяховае кіраўніцтва", "За развіццё жаночага руху", "За дасягненні ў выхаванні дзяцей", "За жаночую мужнасць" і інш. На цырымонію ўзнагароджання запрошаныя члены Нацыянальнага сходу, кіраўнікі прадпрыемстваў, установаў, навукоўцы, дзеячы культуры і мастацтва.