У Мінску стала жывуць больш за 29 тысяч замежнікаў

У Мінску стала жывуць больш за 29 тысяч замежных грамадзянаў. З іх статус бежанцаў маюць 359 чалавек. Яны прыбылі ў Беларусь з Азербайджана, Грузіі, Таджыкістана, Ірана, Афганістана, Індыі, Пакістана.
Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама Мікалай Шэўчык. У навучальных установах Мінска вучацца амаль 3,8 тысячы чалавек — у асноўным грамадзяне Расіі, Украіны і Кітая. 14,5 тысяч расіян і больш за 3 тысячы ўкраінцаў прыбылі ў Мінск на сталае месца жыхарства.

БелаПАН