У Мінску праходзіць пасяджэнне палітрады Аб'яднаных дэмакратычных сіл

На сённяшнім пасяджэнні палітрады Аб'яднаных дэмакратычных сіл будзе разгледжаны праект дакумента, які вызначыць мэты і задачы АДС на апошніх этапах выбарчай кампаніі.
Паводле праекту дэмсілы плануюць сканцэнтраваць высілкі на арганізацыі кантролю за падлікам галасоў выбаршчыкаў, на прад'яўленні доказаў магчымых фальсіфікацый, а таксама на тлумачэнні грамадзянам прычынаў, якія не дазваляюць прызнаць вынікі выбараў справядлівымі і легітымнымі.

У тых выбарчых акругах, дзе ў бюлетэнях для галасавання няма дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты, мясцовым структурам АДС і прыхільнікам байкоту рэкамендавана весці працу, накіраваную на няўдзел выбаршчыкаў у галасаванні.

БелаПАН