У Мінску 1 траўня адкрыецца дзіцячая чыгунка
Дзіцячая чыгунка пачне працаваць у беларускай сталіцы 1 траўня. Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", цяпер ідуць апошнія падрыхтоўчыя працы. Больш за 500 хлопцаў і дзяўчат, якія будуць працаўнікамі дарогі, здаюць
залікі, якія пацвярджаюць іх кваліфікацыю. Іспыты ўжо прайшлі машыністы
і іх памочнікі.