У Мексіцы ўзброеная група злачынцаў вызваліла з турмы 50 чалавек

Група з 20 узброеных чалавек раніцай у нядзелю без адзінага стрэлу вызваліла 50 зняволеных турмы ў цэнтры краіны, паведамляе “Інтэрфакс” са спасылкай на CNN.
Мяркуецца, што вызваленыя маюць дачыненне да наркакартэлю на поўначы краіны. Цяпер паліцыя шукае ўцекачоў. Затрымана некалькі супрацоўнікаў турмы.