У Магілёве спадзяюцца зэканоміць на лямпачках мільярды рублёў
На вуліцах Магілёва з'явіліся першыя энергазахавальныя лямпачкі айчыннай вытворчасці. Чакаецца, што яны зэканомяць гарадскім уладам мільярды рублёў. Як паведамляе Першы тэлеканал, новыя святлодыёдныя лямпы спажываюць электраэнергіі ў 8 разоў менш, чым звычайныя лямпы напальвання. А тэрмін эксплуатацыі разоў у 10 большы. Адзінае, што можа адпужаць патэнцыйных пакупнікоў, гэта кошт — адна такая лямпа абыдзецца пакупніку 250 долараў. Тэсціраванне лямпаў прадоўжыцца прыкладна месяц.
Паводле разлікаў, тэрмін акупляльнасці гэтых лямпаў складае 2 гады.
Паводле разлікаў, тэрмін акупляльнасці гэтых лямпаў складае 2 гады.