У Магілёве пачалося будаўніцтва другога касцёла ў горадзе

У Магілёве з’явіцца касцёл святога Антонія. На сёння ўжо закладваецца падмурак будучага храма. Плануецца, што яго вышыня складзе 45 метраў.

Касцёл у неагатычным стылі размесціцца на скрыжаванні вуліцы Астроўскага і праспекта Шміта у парку насупраць Святога возера. Будаўніцтва мае завершыцца да 2009 года. Дарэчы, раней на гэтым месцы планавалі пабудаваць аўтастаянку.

Святы Антоній — гэта нябесны заступнік Магілёва, духоўны апякун горада з канца ХVI стагоддзя. Гістарычна касцёл святога Антонія знаходзіўся ў раёне пляжу, але яго разбурылі ў 1950 годзе камуністычныя ўлады. Дагэтуль там захаваліся рэшткі падмурка і сценаў.

Рыгор Вітальеў, Еўрарадыё, Магілёў