У Магілёве адбыўся жалобны мітынг ля Крыжа памяці
Дзесятак актывістаў грамадскіх арганізацыяў і палітычных партыяў Магілёва прыйшлі на праспект Дзімітрава да Крыжа памяці, каб ушанаваць ахвяраў таталітарных і аўтарытарных рэжымаў, паведамляе Радыё Свабода. На месцы, дзе цяпер крыж, людзей пачалі забіваць бальшавікі яшчэ ў 1918 годзе. Першымі палеглі тут каталіцкія і праваслаўныя святары. На месцы масавых забойстваў адбыўся непрацяглы жалобны мітынг. У памяць аб бязвінна забітых людзях актывісты ўсклалі вянкі ды кветкі, хвіліну памаўчалі. Праўда пра кар’ер, па над якім цяпер стаіць крыж, стала вядомая пры канцы васьмідзесятых гадоў мінулага стагоддзя. Будаўнікі для сваіх патрэбаў бралі пясок і наткнуліся на чалавечыя парэшткі. Колькі тут забілі людзей, невядома.
Крыж на Дзімітрава ўсталявалі 23 жніўня 1989 году. Паводле старшыні магілёўскай філіі Таварыства ахвяраў палітычных рэпрэсіяў Ларысы Шукайлы аблвыканкам даў дазвол на ўсталяванне замест крыжа памятнага знаку. Выраблены нібыта ўжо яго макет. Паводле Шукайлы, на сам памятны знак неабходныя сродкі ў памеры дзесяці тысяч долараў. Іх давядзецца збіраць талакой, бо ўлады іх не маюць.