У Кіеве прайшла тэхнічная рэпетыцыя фіналу "Еўрабачання" (фота)

12 траўня на "Еўрабачанні" рэпетыцыйны дзень. Цягам дня фіналісты двойчы выходзяць на сцэну. У 15.00 — на тэхнічную рэпетыцыю. У 22.00 яны выступяць для журы, якое ўжо сёння ацэніць нумары краін-удзельніц.
На апошняй рэпетыцыі для прэсы музыкі маглі быць без грыму і сцэнічных касцюмаў. Таксама свой выхад адпрацавалі ўкраінскія зоркі "Еўрабачання", якія выступяць цягам фіналу — Джамала, Руслана і Верка Сярдзючка. Як гэта выглядае, глядзіце ў нашым фотарэпартажы.
Фінал конкурсу пачнецца 13 траўня ў 22.00. Беларусы Naviband выйдуць на сцэну пад трэцім нумарам.

01. Ізраіль. Імры Зіў – "I Feel Alive"

02. Польшча. Кася Мос – "Flashlight"

03. Беларусь. Naviband – "Гісторыя майго жыцця"

04. Аўстрыя. Натан Трэнт – "Running On Air"

05. Арменія. Арцвік – "Fly With Me"

06. Нідэрланды. TOG3NE – "Lights and Shadows"

07. Малдова. Sunstroke Project – "Hey Mamma"

08. Венгрыя. Joci Pápai – "Origo"

09. Італія. Francesco Gabbani – "Occidentali's Karma"

10. Данія. Аня Нісэн – "Where I Am"

11. Партугалія. Сальвадор Сабраль – "Amar Pelos Dois"

12. Азербайджан. "Dihaj – Skeletons"

13. Харватыя. "Jacques Houdek – My Friend"

14. Аўстралія. Ісая – "Don't Come Easy"

15. Грэцыя. Demy – "This is Love"

16. Іспанія. Манэль Навара – "Do It For Your Lover"

17.Нарвегія. JOWST – "Grab The Moment"

18. Велікабрытанія. Люсі Джонс – "Never Give Up On You"

19. Кіпр. Hovig – "Gravity"

20. Румынія. Ілінка і Алекс Флора – "Yodel It!"

21. Германія. Ізабэла Левіна – "Perfect Life"

22. Украіна. O.Torvald – "Time"

23. Бельгія. Blanche – "City Lights"

24. Швецыя. Робін Бенгтсон – "I Can't Go On"

25. Боагарыя. Kristian Kostov – "Beautiful Mess"

26. Францыя. Альма – "Requiem"

Верка Сярдзючка