У Кіеве 54-гадовы педафіл з Беларусі разбэшчваў 10-гадовых хлопчыкаў

Кіеўскія міліцыянты затрымалі педафіла, які разбэшчваў хлопчыкаў 10-11 гадоў. Даказана, што мужчына датычны да трох злачынстваў.
Як адзначае “Комсомольская правда в Украине”, мужчына жанаты, мае дарослага сына. Сам ён родам з Беларусі, але ўжо шмат гадоў жыве ў Кіеве.

Сваіх ахвяр педафіл шукаў у сяле Бортнічы. Для таго, каб зацікавіць хлопчыкаў, ён прасіў дзіця яму дапамагчы – разгрузіць садавіну або гародніну за 50 грыўняў.

На такую прапанову дзеці з задавальненнем згаджаліся, пасля чаго мужчына змушаў хлопчыкаў да палавога акту. Супраць педафіла распачата крымінальная справа. Яму пагражае або арышт на паўгода, або абмежаванне волі на да трох гадоў.