У Гродне аднавілі самы стары кінатэатр Беларусі

Напрыканцы лета ў Гродне пасля 5-гадовага перапынку запрацуе найстарэйшы ў Беларусі кінатэатр — "Чырвоная Зорка". Тэрмін здачы будынку некалькі разоў адкладаўся. Будаўнікі кажуць, што гэта было звязана з архітэктурнымі складанасцямі.

Кінатэатр пабудавалі ў 1914-м і назвалі “Эдэм”. У гэтым выглядзе ён перажыў нават ІІ Сусветную вайну. Пасля вайны “Эдэм” змяніў сваю назву на "Чырвоную Зорку". Сярод гродзенцаў гэты кінатэатр быў вядомы інтэлектуальным кінаклубам "Ракурс”.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна