У Беларусі зноў пацяплее
Паслабленне маразоў, слабую завею і мокры снег абяцаюць сіноптыкі ў
бліжэйшыя дні. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры. 3 лютага ў сувязі з паступленнем цяплейшай паветранай масы з захаду ў Беларусі адбудзецца паслабленне маразоў. Чакаюцца ападкі ў выглядзе снега, а таксама слабая завея. Уначы ў паўночна-заходніх раёнах месцамі моцны снег.
У пачатку будучага тыдня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Калі ўначы захаваецца мінусавая тэмпература, то ўдзень слупок тэрмометра часта будзе падымацца вышэй за нуль.
Паведамляе “Інтэрфакс”.