У Беларусі за нез'яўленне ў ваенкаматы прыцягнутыя да адказнасці 7000 чалавек

У Беларусі ў 2006 і пачатку 2007 года за нез'яўленне ў ваенкаматы на мерапрыемствы заклікаў на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці 7023 чалавекі.

“БелТА” паведамляе, што па выніках разгляду зваротаў вайсковых камісарыятаў распачата 1170 крымінальных спраў. Пры разглядзе спраў такога кшталту судамі апраўдальныя прысуды не выносіліся.