У Беларусі пабудуюць 51 лядовы палац
У бліжэйшай будучыні ў Беларусі будзе працаваць 51 лядовы палац. Пра гэта падчас прэзентацыі першай у краіне прафесійнай жаночай каманды "Пантэры" паведаміў старшыня беларускай хакейнай федэрацыі Яўген Ворсін.
Ворсін: "На ўсіх гэтых арэнах будуць працаваць не проста дзіцячыя спартовыя школы, але і аддзяленні жаночага хакею. Мы арыентуем на гэта кіраўнікоў тых рэгіянальных арганізацыі, у якіх адкрываюцца дзіцячыя спартовыя школы".
13 жніўня пасля прэзентацыі "Пантэраў" Беларусь стала 35-й краінай у свеце, якая развівае жаночы хакей. На думку Яўгена Ворсіна, ужо праз 2-3 гады Беларусь зможа заявіцца на ўдзел у чэмпіянаце свету па жаночым хакеі.