У Беларусь з наступнага года перастануць завозіць сокі невысокай якасці
У Беларусі з 1 ліпеня 2008 года будуць уведзеныя новыя дзяржаўныя стандарты на сокі і сокавую прадукцыю. Пра гэта паведамілі ў Навукова-практычным цэнтры Акадэміі навук па харчаванні.
Распрацоўка новых стандартаў неабходная для гарманізацыі нацыянальнага заканадаўства з еўрапейскім і расійскім. У новых стандартах узмацняюцца патрабаванні да такой прадукцыі.
Мяркуецца, што гэта дазволіць прадухіліць пастаўкі на рынак сокаў невысокай якасці. Плануецца, што харчовая каштоўнасць сокаў і нектараў будзе адлюстраваная так, як гэта прынята ў еўрапейскіх краінах.
Апроч энергетычнай каштоўнасці, утрымання вугляводаў, прыроднага ўтрымання вітаміна С на ўпакоўцы будзе напісаны змест тлушчаў, у тым ліку насычаных тлустых кіслот, харчовых валокнаў, натрыю і бялкоў.
“Інтэрфакс”