У Беларусь сталі больш прывозіць мабільнікаў і аўтамабіляў

Беларусь павялічыла імпарт мабільных тэлефонаў і легкавых аўтамабіляў.  У першым паўгоддзі бягучага года мабільнікаў увезлі ў нашу краіну, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, у 2,5 разы больш, а менавіта — 184 тысячы на суму каля 19,7 млн долараў.

Найбольш мабільных тэлефонаў прывезлі з Венгрыі, Карэі і Кітая. На працягу студзеня – чэрвеня 2007 года ў нашу краіну былі дастаўленыя 96100 аўтамабіляў на суму 540,4 млн долараў. Гэта ў 1,3 разы больш у параўнанні ў першым паўгоддзем 2006 года.

АФН