У Барысаве скралі фірмовы парасон “Кока-кола”
Адпачыць у зацішным мястэчку пад парасонам з яркім лагатыпам “Кока-кола” захацеў нейкі барысаўчанін. Уначы на пятніцу ён скраў эксклюзіўны парасон з пляцоўкі перад універмагам “Веста”, каб, відавочна, атрымаць асалоду не толькі самім напоем, але і яго рэкламным атрыбутам, паведамляе “Электронны Барысаў”.
Па факце крадзяжу заведзеная крымінальная справа. Кошт рэкламнага парасону складае больш за мільён рублёў.
Па факце крадзяжу заведзеная крымінальная справа. Кошт рэкламнага парасону складае больш за мільён рублёў.