Трэнер БАТЭ Ігар Крыушэнка аштрафаваны на 30 базавых велічынь за лаянку

Штрафа ў 30 базавых велічынь каштавала галоўнаму трэнеру барысаўскага БАТЭ Ігару Крыушэнка нястрыманасць у выязным паядынку са сталічным "Дынама" 28 чэрвеня. Такое фінансавае пакаранне абраў для адмыслоўца дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола, паседжанне якога прайшло ўчора. Як адзначана ў пратаколе і рапартах інспектара і арбітра, на працягу гульні настаўнік барысаўчан брудна лаяўся і крытыкаваў працу судзейскай брыгады.

"Прессбол"