Традыцыйная акцыя салідарнасці ў Мінску прайшла ля касцёла св. Язэпа
Сёння ў Мінску прайшла акцыя салідарнасці — традыцыйная акцыя, якую актывісты апазіцыі ладзяць 16 дня кожнага месяца. Месцам яе правядзення стала пляцоўка побач з касцёлам Святога Язэпа. Пікеты ў абарону храма цяпер будуць адбывацца штодзённа. Як паведамляе “Наша ніва”, у акцыі ўдзельнічалі каля 40 чалавек. Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец на пачатку акцыі паведаміў, што на падыходзе да плошчы Волі былі затрыманыя Зміцер Дашкевіч, Вячаслаў Сіўчык і Мікалай Дземідзенка.
Потым у часе акцыі болей нікога не затрымлівалі. Павел Севярынец адзначыў, што перадвыбарчы перыяд варта выкарыстоўваць дзеля таго, каб змагацца за касцёл. Мінскія гарадскія ўлады хочуць зрабіць у гэтым будынку гатэль.
Пасля супольнага спеву гімна "Магутны Божа" пачалася малітва. Прысутныя ўзгадалі ў сваіх прамовах Алега Бябеніна, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, ксяндза Фалькоўскага. Потым удзельнікі акцыі разышліся.