Таццяна Пучак у фінале тэніснага турніру ў Капенгагене
Беларуская тэнісістка Таццяна Пучак і расіянка Віталія Д’ячэнка выйшлі ў фінал тэніснага турніра ў Капенгагене з прызавым фондам 220 тысяч долараў, паведамляе БелаПАН. У вырашальным матчы Пучак і Д’ячэнка згуляюць з Іпек Сенолу (Турцыя) і Ренатай Варачовай (Чэхія). Раней беларуска Таццяна Пучак 10 разоў выходзіла ў фіналы турніраў Жаночай тэніснай асацыяцыі і чатыры разы перамагала.