Святлана Байкова застанецца за кратамі яшчэ на 2 месяцы

Следчыя КДБ, якія вядуць справу арыштаванай следчай Генеральнай пракуратуры Святланы Байковай, падпісалі пастанову аб падаўжэнні расследавання, паведамляе Радыё Свабода. Такім чынам, яна застанецца за кратамі яшчэ на два месяцы.  Следчую па асабліва важных справах Генеральнай пракуратуры Святлану Байкову арыштавалі ў лютым і з таго часу трымаюць у гэтак званай "амерыканцы". Байкову абвінавачваюць у перавышэнні ўлады і незаконным вызваленні ад крымінальнай адказнасці. Гаворка ідзе пра справы мытнікаў, з якімі былі цесна звязаныя супрацоўнікі КДБ ды іншыя высокапастаўленыя асобы.

Вінаватай сябе Святлана Байкова не прызнае.