Сталічныя ўлады прымусяць мінчукоў паставіць лічыльнікі вады
Мінгарвыканкам паставіў задачу ЖЭСам да траўня ўсталяваць лічыльнікі вады ўсім тым, хто жадае. Астатніх размяркуюць на ўмоўныя групы: малазабяспечаныя сем’і, адзінокія пенсіянеры, жыльцы дамоў, што ідуць пад знос, і тыя, хто проста адмаўляецца ад лічыльнікаў.
Некаторым зробяць зніжкі або паставяць бясплатна, а ў адносінах да іншых прымуць кардынальныя меры. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік аддзела энергетыкі Мінгарвыканкама Анатоль Лаўнечук.
“Прапануецца наступнае: на кожны дом стаіць агульны лічыльнік. У доме, напрыклад, 200 кватэр. 197 усталявалі лічыльнікі, а тры кватэры — не. Значыцца бярэм паказанні лічыльнікаў, складваем, адымаем ад агульнага, а розніцу дзелім на гэтыя тры кватэры. Будзе 50 кубоў на кватэру — калі ласка, заплаціце”.
Анатоль Лаўнечук нагадаў, што цяпер тыя, у каго няма лічыльніка, плацяць згодна з нарматывам — 7 кубоў на кожнага прапісанага чалавека. І калі такія меры будуць прынятыя, то хутчэй за ўсё за ваду давядзецца плаціць значна больш.