Слэш выступіў за аднаполыя шлюбы
Гітарыст
Guns N Roses Слэш і яго жонка выступілі супраць прыняцця так званай «Папраўкі
№8», якая забараняе аднаполыя шлюбы ў Каліфорніі. Слэш выпусціў відэаролік у падтрымку гомасексуальных шлюбаў, у якім
гітарыст на заднем плане выконвае амерыканскі гімн «The Star-Spangled Banner»,
у той час як яго жонка Перла Хадсан выказваецца ад імя аднаполых пар, перадае
NME.com. «Я замужам за маім любімым, і ты таксама павінен мець мажлівасць
заключыць шлюб са сваім. Скажы «не» нянавісці і «так» - роўнасці ў правах.
Працягвайце змагацца», - гаворыць у роліку жонка Слэша.
Нагадаем, што таксама супраць прыняцця гэтай папраўкі выступілі акцёр Брэд Піт, гурт Fall Out Boy, канцэртны прамоўтэр Live Nation і кампанія Apple.
Нагадаем, што таксама супраць прыняцця гэтай папраўкі выступілі акцёр Брэд Піт, гурт Fall Out Boy, канцэртны прамоўтэр Live Nation і кампанія Apple.