Сідорскі зноў не назваў цану на газ у першым квартале 2009 года

У чарговы раз прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі ўхіліўся ад агучвання цаны на расійскі газ для Беларусі ў першым квартале 2009 года. Ён зноў назваў сярэднегадавую ўваходную цану – 148 долараў. На пашыраным пасяджэнні ўраду Сідорскі адзначыў, што “цана на газ на працягу года будзе падаючай” і “да канца года мы атрымаем яшчэ больш танны газ”, інфармуе БЕЛТА.

Нагадаем, учора амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў, што кошт на газ для Беларусі ў першым квартале 2009 года будзе каля 200 долараў за тысячу кубаметраў. Пры гэтым дыпламат адзначыў, што сярэднегадавы кошт "можа вагацца ад 150 долараў, крыху ніжэй або вышэй", паведамляе БелаПАН.