Рыба ў Свіслачы задыхаецца
Рыба ў Свіслачы плавае практычна на паверхні, з вады нават бачныя плаўнікі. Гэта звязана з тым, што насельнікам бракуе кіслароду. Ва ўсім вінаватая спёка, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”. Як тлумачаць навукоўцы, рыбкі ўздымаюцца на паверхню, каб не задыхнуцца.