У Беластоку адкрылася выстава да "Басовішча"

Праз фотаздымкі, футболкі, значкі, відэаматэрыялы і іншыя памятныя рэчы "Басовішча", арганізатары выставы паспрабавалі паказаць феномен фестывалю музыкі маладой Беларусі.

Акрамя таго наведвальнікі змогуць убачыць дзве мультымедыйныя прэзентацыі. Адна з іх складаецца з фатаграфій прафесійных фатографаў, другая з аматарскіх фатаграфіі, дасланыя звычайнымі людзьмі.

Наведаць выставу можна да 26 жніўня па вуліцы Варшаўскай 19 (ul. Warszawska 19) у Цэнтры імя Людвіка Заменгофа.

Фестываль рок-музыкі маладой Беларусі "Басовішча" праводзіцца штогадова з 1990 года ў мястэчку Гарадок на Беласточчыне. У гэтым годзе фэст пачнецца 13 ліпеня.