Тайскія мытнікі затрымалі аўтамабіль, наладаваны кобрамі

Кантрабандысты хацелі перавезці ў звычайных скрынках каля 600 рэдкіх ядавітых змей. У дзікай прыродзе кобраў засталося вельмі мала, таму закон забараняе гандаль імі. Праўда, тайскія мытнікі штогод ловяць кантрабандыстаў, якія намагаюцца вывезці змей за мяжу краіны, паведамляе сайт podrobnosti.ua.