Спецслужбы Беларусі адмаўляюць датычнасць да выпадку з польскім дыпламатам
КДБ заяўляе, што не мае ніякага дачынення да гэтага інцыдэнта.
На думку спецслужбаў, вінаваты польскі чыноўнік проста спрабаваў такім чынаў апраўдацца перад працадаўцам, перадае interfax.by.
Нагадаем, што Вітальда Місяка адклікалі з Беларусі пасля з'яўлення ў інтэрнэце відэароліка, на якім дыпламат быў у стане моцнага ап'янення. Місяк адказваў за бяспеку амбасады. Дыпламат пацвердзіў, што на відэазапісе зафіксаваны ён. Але Місяк кажа, быццам яму штосьці падсыпалі ў келіх, што прывяло да страты кантролю. "Газета Выборча" назвала відэа спробай беларускіх спецслужбаў дыскрэдытаваць польскую дыпламатыю.