Невыязных чыноўнікаў з Мінску не запросяць ва Усходняе партнёрства

Пра гэта заявіла дарадца прэзідэнта па замежных справах Ёвіта Нелюпшэне. Саміт павінен адбыцца сёлета ў лістападзе.

Па яе словах, якія перадае delfi.lt, Усходняе партнёрства створана для таго, каб супрацоўнічалі ўрады, аднак на сустрэчу не будуць запрашацца людзі, на якіх распаўсюджваюцца абмежаванні.

Нагадаем, што за парушэнні правоў чалавека Еўрасаюз унёс у спіс неўязных каля 250 беларускіх чыноўнікаў.

Фота — cash-lefilm.com