Лінднэр: Не будзем казаць пра свабоду СМІ ў Беларусі, бо яе няма
Сёння ў Мінску стартуе 13-ы Мінскі форум. На ім абмяркуюць палітычныя, эканамічныя і грамадскія пытанні. Напярэдадні арганізатары форума адказалі на пытанні жур
3 лістапада стартуе 13-ы Мінскі форум. Сёлета яго тэмай стане Беларусь і
Еўрасаюз пасля крызісу. На форуме абмяркуюць палітычныя, эканамічныя і
грамадскія пытанні, а таксама прагрэс дзейнасці ў рамках Усходняга
партнёрства.
Арганізатар форума прафесар Райнэр Лінднэр кажа, што паказчык важнасці мерапрыемства ў тым, што ўпершыню ў ім будзе ўдзельнічаць дзейсны нямецкі міністр.
"Гэта
кіраўнік Ведамства Федэральнага канцлера Германіі, Федэральны міністр
па асаблівых даручэннях Рональд Пофала, які спецыяльна прыедзе на Мінскі
форум. Канцлер Германіі пра гэта добра ведае і падтрымлівае ўдзел
міністра ў форуме".
Дарэчы
ў гэтыя дні ў Беларусі будуць прысутнічаць адразу два нямецкія міністры
і гэта паказчык таго, што Германію цікавяць палітычныя працэсы, якія
адбываюцца ў Беларусі. Тое, што форум адбываецца ў Мінску не значыць,
што яму не надаюць увагі ў Берліне. Пры тым ён праходзіць напярэдадні
вялікага беларускага інвестыцыйнага форума, які адбудзецца ў
Франкфурце-на-Майне.
"Прафесар
Лінднэр ужо згадаў, што ў Мінску таксама знаходзіцца міністр замежных
спраў Германіі. Прысутнасць абодвух міністраў у вашай краіне сведчыць
пра тое, наколькі нам цікавыя знешнія і ўнутраныя працэсы, якія
адбываюцца ў вашай краіне. Мы спадзяемся, што візіты абодвух міністраў
стануць штуршком не толькі ў развіцці адносінаў Беларусі з Германіяй,
але і з Еўрапейскім саюзам".
Таксама міністр канцылярыі
сустрэнецца з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, патэнцыйнымі
кандыдатамі ў прэзідэнты і грамадскімі арганізацыямі, нягледзячы на тое,
што візіт будзе вельмі кароткім – толькі адзін дзень.
Для Беларусі важнае пытанне інавацыйныя перамены, кажа Райнэр Лінднэр,
таму на форуме будзе шмат прадпрымальнікаў з Германіі, бо нямецкі
бізнес вельмі зацікаўлены ў тым, каб прымаць удзел у такіх праектах.
Эканамічная частка форума будзе прысвечаная развіццю малога і сярэдняга
бізнесу.
На
форуме закрануць пытанні кааперацыі ў сферы адукацыі і супрацоўніцтва
беларускіх і нямецкіх ВНУ. У гэты ж час прэзентуюць беларуска-нямецкі
слоўнік. Па словах старшыні форума, гэта фундаментальная праца, зараз
студэнты Беларусі маюць магчымасць працаваць на аснове такога слоўніка.
Таму ён хоча, каб гэты слоўнік атрымаў пацвярджэнне ў міністэрстве
адукацыі.
Таксама для развіцця адносінаў ЕС і Беларусі і развіцця
сумесных праектаў, вельмі важна, як пройдуць прэзідэнцкія выбары, але
спадар Лінднэр не разлічвае на фундаментальныя змены.
"Выбары
з пункту гледжання Бруселя з'яўляюцца індыкатарам, наколькі гэтыя
праекты рэалізуюцца хутка. Мне падаецца усё будзе залежыць ад таго, як
пройдуць выбары, якія будуць ацэнкі назіральнікаў. У гэтым годзе будзе
вельмі цікава паглядзець, як будуць адрознівацца ацэнкі назіральнікаў ад
СНД і АБСЕ. У мяне просьба ў бок Бруселя, не трэба рабіць прывязку
паміж вынікамі выбараў і пытаннем палягчэння візавага рэжыму. Бо гэтае
пытанне датычыцца грамадзян Беларусі, якія не вінаватыя ў тым, як
прайшлі выбары".
Таксама размова пойдзе і пра праблемы СМІ.
Напярэдадні ў інтэрв'ю СТВ, спадар Лінднэр казаў, што сітуацыя са СМІ
фундаментальна змянілася. І цяпер ёсць магчымасць атрымоўваць
інфармацыю.
Прадстаўнікі БАЖ пацікавіліся, на аснове чаго ён
робіць такія высновы, і высветлілася, што ў кантэксце размовы гаворка
вялася пра іншае. Пра змены ў параўнанні з сітуацыяй, якая была падчас
першага форума ў 1997 годзе.
"Я гэта інтэрв'ю не бачыў, як яно
ў выніку было паказанае. Пытанне было такое: Што змянілася, што
датычыцца СМІ, калі параўнаць пачатак Мінскага форума і сённяшнюю
сітуацыю. Вядома, і гэта адназначна, што мы не будзем казаць пра свабоду
СМІ ў Беларусі, таму што яе няма".