Ірына Халіп вярнулася ў Беларусь
У Польшчы яна сустракалася са сваім мужам, палітэмігрантам Андрэем Саннікавым.
У каментары Радыё "Свабода" Халіп распавяла, што акрамя мужа пабачыла таксама сяброў — Наталлю Радзіну, Змітра Бандарэнку, Уладзіміра Кобеца, Змітра Бародку. 
Па словах Халіп, Саннікаў пакуль не збіраецца вяртацца ў Беларусь, бо застаецца пагроза яго жыццю. 
Напрыканцы сакавіка журналістка плануе яшчэ адну дазволеную паездку за межы Беларусі. Яна хоча наведаць у Маскве рэдакцыю "Новой газеты", дзе яна працуе. 
Фота — spring96.org
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
