Беларускія біятланісткі чацвёртыя ў эстафеце на чэмпіянаце свету

Сёння ж Домрачава, якая выйшла на эстафету апошняй, здолела вывесці беларускую жаночую зборную з 8-й пазіцыі на 4-ю. Да "бронзы" не хапіла зусім не шмат — нарвежка Тура Бергер на фінішы ўтрымала трэцюю пазіцыю. Адзначым, што на агнявых рубяжах Дар'я не зрабіла ніводнага промаху. За нашу каманду выступалі таксама Надзея Скардзіна, Людміла Калінчык і Анастасія Дубарэзава.

А перамаглі ў эстафеце нямецкія біятланісткі.