Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў КДБ адносінамі з Захадам
Кіраўнік Беларусі 21 лютага прыняў з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыя Вакульчыка.
Як паведамляе БЕЛТА, Лукашэнка пацікавіўся тэндэнцыямі на Захадзе па наладжванні з Беларуссю канструктыўных адносінаў. "Я не стану хаваць — натуральна, мы адсочваем сітуацыю па асноўных кірунках нашай замежнапалітычнай дзейнасці. Якія тэндэнцыі ў адносінах з заходнімі дзяржавамі, найперш Еўрапейскім саюзам і Злучанымі Штатамі Амерыкі? У апошні час я не толькі з унутраных крыніц, але і сродкаў масавай інфармацыі бачу зацікаўленасць краін Захаду ў наладжванні з намі канструктыўных адносін. Ці ёсць тут пэўныя зрухі, з вашага пункта гледжання, што адбываецца?" — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што старшыня КДБ з'явіўся са штогадовым планавым дакладам і нічога надзвычайнага ў гэтым няма. разам з тым ён заклікаў порах трымаць сухім "каб супрацьстаяць тым ці іншым тэндэнцыям, якія негатыўна складваюцца як унутры, так і за межамі нашай дзяржавы".
Фота — ctv.by