Рэгістрацыя на прафесійна-псіхалагічную гутарку ў БДУ пачнецца 5 сакавіка

Рэгістрацыя абітурыентаў для праходжання прафесійна-псіхалагічнай гутаркі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце будзе праводзіцца з 5 па 31 сакавіка.
Гутарку павінны прайсці абітурыенты, якія паступаюць на асобныя спецыяльнасці на ўсе формы навучання. Падчас гутаркі абітурыент павінен будзе раскрыць свае якасці, здольнасці і матывацыі да навучання.

Сустрэчу з чальцамі камісій - педагогамі, дыпламатамі, журналістамі – давядзецца прайсці тым, хто жадае паступаць на спецыяльнасці "міжнародныя адносіны", "міжнароднае права", "правазнаўства", "эканамічнае права", "журналістыка", "міжнародная журналістыка", "мытная справа".

Калі абітурыент "пройдзе" гутарку, яго дапусцяць да ўступных іспытаў.

БЕЛТА