Расійскі маёр, які выдаў беларускіх шпіёнаў, атрымаў 7 гадоў турмы
Маскоўскі акруговы вайсковы суд прызнаў маёра Сяргея Юрэню вінаватым у дзяржаўнай здрадзе і прыгаварыў яго да сямі гадоў турмы за шпіянаж на карысць Польшчы. Па звестках ФСБ, у 2005 годзе Юреню завербавалі польскія спецслужбы, якім ён перадаў звесткі "аб дыслакацыі, падпарадкаванасці і ўзбраенні шэрагу вайсковых частак і злучэнняў Маскоўскай вайсковай акругі".
За сабраную інфармацыю, па словах пракурора, Юрэню абяцалі заплаціць тысячу еўра, аднак выдалі толькі палову. Нагадаем, расійскі вайсковец сам прыйшоў з прызнаннем у ФСБ. Ён выдаў сваіх беларускіх калегаў, якія таксама былі завербаваныя палякамі.
У выніку, афіцэр ВПС і войскаў СПА Беларусі Уладзімір Рускін, начальнік разведкі штаба зенітна-ракетнай брыгады маёр Віктар Богдан, вайскоўцы Сяргей Карнілюк і Павел Пяткевіч былі асуджаныя на тэрміны ад 7 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
РИА Новости