П'яная жанчына трапіла пад цягнік, а пасля ўцякла з бальніцы
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ў чарговы раз заяўляе пра павелічэнне здарэнняў на чыгунцы з удзелам людзей.
Чарговае здарэнне на беларускай чыгунцы: у Жлобіне п'яная жанчына трапіла пад цягнік. Яна пераходзіла пераезд і яе закрануў цягнік. Як можна меркаваць, жанчына атрымала не цяжкія траўмы, паколькі, пасля аказання ёй меддапамогі, уцякла ад лекараў, інфармуе БЕЛТА.
Як паведамляла Еўрарадыё, 9 сакавіка з разбежкай у тры гадзіны пад Мінскам і Калінкавічамі двум мужчынам на чыгунцы адрэзала галовы. У адным выпадку 54-гадовы мужчына ішоў па шляхах і трапіў пад цягнік, у іншым — 22-гадовы хлопец сам паклаў галаву на рэйкі.
Таксама ўчора на станцыі Орша-Заходняя 20-гадовы хлопец атрымаў шматлікія траўмы і застаўся без пальцаў рук, трапіўшы пад цеплавоз. Падобны выпадак здарыўся на чыгунцы ля станцыі Чэпіна: пад пасажырскі цягнік трапіў 31-гадовы віцеблянін, які проста ляжаў на пуцях.
Фота: ria.ru