Па факце гібелі нямецкага пілота распачалі крымінальную справу
Беларуская ваенная пракуратура распачала крымінальную справу па факце гібель нямецкага пілота верталёта Гюнтэра Цымера, паведамляе БелаПАН.
Справу распачалі паводле часткі 2 артыкула 314 Крымінальнага кодэксу. Гэта парушэнне правілаў бяспекі руху ці эксплуатацыі паветранага транспарту, якое пацягнула за сабой па неасцярожнасці смерць чалавека.
Нямецкі пілот разбіўся 8 жніўня каля 16.00 на аэрадроме Баравая пад Мінскам у часе адкрытага Кубка СНД па верталётным спорце. Верталёт паваліўся і выбухнуў пры выкананні “касой пятлі”. 74-гадовы Гюнтэр Цымер загінуў на месцы. Сведкі цвердзяць, што яму хутчэй за ўсё бракавала вышыні і таму верталёт “праваліўся”.