На выбары прыйдуць 60-70% выбарцаў — Л.Ярмошына

Старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына мяркуе, што на выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з'явяцца ад 60% да 70% выбарцаў. Пры гэтым кіраўніца Цэнтравыбаркаму паведаміла, што беларускія сацыёлагі прагназуюць узровень яўкі да 85%.

Лідзія Ярмошына нагадала, што ў 2004 годзе, калі парламенцкія выбары супалі з рэферэндумам, яўка выбарцаў па афіцыйных звестках склала 93%.

БЕЛТА