На мінскім рынку нерухомасці перапрадаецца каля 5,000 кватэр
На другасным рынку нерухомасці ў Мінску выстаўлена на продаж прыкладна 5 тысяч кватэр. Пры гэтым на долю аднапакаёвых прыходзіцца каля 35 адсоткаў, двухпакаёвых – 30, трохпакаёвых – 24 адсоткі. Адмыслоўцы назіраюць паўтор сітуацыі, якую мінскі рынак нерухомасці праходзіў 4-5 гадоў таму. Для параўнання: у снежні мінулага года, калі кошты ўзляцелі, на другасным рынку перапрадавалася не больш 2,500 кватэр.
Агенцтва "Минск-Новости"
Агенцтва "Минск-Новости"