На Алімпіяду ў Ванкувер паедзе фотакарэспандэнт "Прессбола"

Выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі зацвердзіў спіс айчынных друкаваных СМІ для працы на XXI зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года ў канадскім Ванкуверы. Месца фотакарэспандэнта "Спортивной панорамы" было аддадзена "Прессболу"", інфармуе БЕЛТА.
Такім чынам, выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэта не падтрымаў пастаянную камісію НАК па СМІ, якая рэкамендавала пазбавіць недзяржаўнае выданне акрэдытацыі.