МЗС не раіць беларусам ехаць у Таіланд
Міністэрства замежных справаў адгаворвае беларускім грамадзянаў ехаць у Таіланд. "У сувязі з масавымі беспарадкамі ў Каралеўстве Таіланд Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь настойліва рэкамендуе беларускім грамадзянам устрымацца ад паездак у гэтую краіну", — гаворыцца ў заяве. Нагадаем, што ў Таіландзе адбываюцца вулічныя акцыі пратэсту. Апазіцыя блакавала міжнародны аэрапорт Бангкока — сталіцы краіны. Таіландскі ўрад распусціў парламент і абвясціў пра датэрміновыя выбары. Апазіцыя з сёлетняга жніўня патрабуе адстаўкі прэм'ер-міністра.