Мужчына забіў незнаёмую жанчыну, бо на яго найшло “зацьменне”

Жыхар Пінскага раёна забіў у лесе 48-гадовую жанчыну, якая збірала грыбы, паведамляе БелаПАН. Падазраванаму 33 гады, раней ён праходзіў прымусовае лекаванне ў псіхіятрычнай лякарні. Са словаў мужчыны, ён скіраваўся ў лес у грыбы, дзе і сустрэў гэтую жанчыну. На яго найшло “зацьменне” і ён ўдарыў сваю ахвяру нажом у сэрца.