Мірон павіншаваў беларусаў з днём закаханых
З днём закаханых павіншаваў беларусаў легендарны Мірон. Учора ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на адным з дамоў па вуліцы
Максіма Горкага ў Віцебску, паведамляе “Наша ніва”. Традыцыйна да яго
была прымацаваная цыдулка, у ёй Мірон напісаў: “Віншую з Днём святога
Валянціна. Беларусь – мая галоўная любоў!”. Неўзабаве сцяг быў зняты.