Мінтранс: Самалёт – такая ж тэхніка, як мабільнік
Праблемнымі самалётамі CRJ да “Белавія” карысталіся 4 авіякампаніі. Лайнер-блізнюк судна CRJ-100, які 14 лютага разбіўся ў Ерэване, 18 лютага не здолеў узняцца з узлётнай паласы ў Мінску. Учора ўцалелы самалёт здзейсніў рэйс у Калінінград. Па афіцыйнай версіі, у яго былі праблемы з закрылкамі, якія кантралююць вышыню палёту. У кампаніі “Белавія” Еўрарадыё сказалі, што самалёт, які не ўзляцеў у панядзелак, зноў стаіць у раскладзе і ўчора здзейсніў рэйс у Калінінград:
“Сёння гэты самалёт паляцеў у нас на рэйс на Калінінград, па-мойму. І што далей?”
Беларусы не спужаліся небяспекі і працягваюць купляць квіткі на рэйсы лайнера CRJ-100. У "Армянскіх авіялініях" Еўрарадыё паведамілі, што там працягваюць афармляць білеты на самалёт CRJ:
“Пакуль ніхто білеты не вяртаў. Няма такога, што аж баяцца ляцець. Як лёталі, так і лётаюць. Вось учора я афармляла білеты на дакладна такі ж самалёт”.
Як даведалася Еўрарадыё, абодва самалёты CRJ былі купленыя “Белавія” ў 2007 годзе ў амерыканскай кампаніі “Mesa airlines”. Да гэтага лайнеры 1999 года выпуску належалі яшчэ чатыром кампаніям. Прэс-сакратар дэпартаменту па грамадзянскай авіяцыі Ганна Курніцкая не лічыць гэта дзіўным:
“Я не думаю, што мае значэнне, колькі кампаніяў яго эксплуатавалі. Пра яго пратэрмінаванасць гаворыць тэрмін яго вырабу. Таму я думаю, колькі авіякампаніяў да гэтага карысталася ім, не ўплывае на яго спраўнасць”.
Намеснік прэзідэнта “Mesa airlines” па сувязях з грамадскасцю Пол Скелон не абвергнуў інфармацыю аб тым, што з самалётамі маглі быць праблемы. Аднак сказаў Еўрарадыё, што не прадаў бы лайнеры, калі б яны не задаволілі “Белавія”:
Пол Скелон: “Мы б не прадалі кампаніі самалёт, якім бы яна была незадаволеная на час усталявання цаны і здзелкі”.
Відаць, “Белавія” стан самалётаў задаволіў. Па інфармацыі Ганны Курніцкай, яны заплацілі каля 10 мільёнаў долараў за кожнае судна і збіраюцца купляць яшчэ адно:
“Мы ж планавалі купляць тры самалёты. Вось гэтыя два, ужо застаўся адзін. А трэці не атрымалася, таму што не было вартай прапановы. Мы будзем купляць тры боінгі і ў тым ліку CRJ, які не быў куплены летась”.
Студэнт Маскоўскага авіяцыйнага інстытута Аляксандр Пятрэнка лічыць, што самалёты CRJ даволі бяспечныя. І што праблема 18 лютага была менавіта ў дрэнным тэхнічным абслугоўванні.
Аляксандр Пятрэнка: “Пры дрэннай апрацоўцы вадкасцю ад абледзянення нават пры малым марозе -2, на крыле самалёта ўтвараецца ледзяная корка, якая, натуральна, памяншае аэрадынамічныя ўласцівасці крыла”.
Прэс-сакратар Мінтрансу Ксенія Перастароніна сказала, што самалёты, гэта такая ж тэхніка, як і мабільныя тэлефоны. А з любой тэхнікай здараюцца праблемы.
Ксенія Перастароніна: “Любой тэхніцы ўласцівы збой. Ці гэта самалёт, ці гэта мабільнік, ці машына. Вось у вас свечкі ў машыне перагарэлі. Вы адганяеце яе на стаянку і ўсё”.
Аднак, калі вы ўсё ж такі баіцеся ляцець і захочаце здаць квіток, вам давядзецца заплаціць штраф:
“Белавія”: “Калі вы будзеце вяртаць квіток, і ў вас спецыяльны тарыф, то вы будзеце аплочваць штраф. Вам за вашую баязлівасць ніхто поўны кошт не верне”.