Мінскія ўлады прапанавалі святкаваць Дзень Волі на Бангалоры

На Бангалоры прапанавалі дэмакратычным сілам святкаваць Дзень Волі мінскія ўлады.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Мікола Статкевіч:

"Стандартным маршрутам ад Акадэміі навук па тратуарах на Бангалор. Усе арганізатары адмовіліся. І я заяўляю, што я асабіста збіраюся прыйсці на плошчу Якуба Коласа 25-га ў 18.00".

Паводле словаў Статкевіча, на сённяшняй сустрэчы ў гарвыканкаме таксама прысутнічалі Лявон Баршчэўскі, Анатоль Лябедзька і Анатоль Сідарэвіч. Усіх іх папярэдзілі пра адказнасць у выпадку, калі акцыя будзе праводзіцца не па варыянце, прапанаваным уладамі.

Нагадаем, дэмакратычныя сілы заклікалі ўсіх жадаючых адсвяткаваць 90-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі сабрацца 25 сакавіка а 18-й гадзіне на плошчы Якуба Коласа, каб адтуль прайсці па вуліцах горада (у тым ліку і праспекце Незалежнасці), ускладаючы кветкі да помнікаў і будынкаў, звязаных з гісторыяй БНР.