Мінскія ўлады хочуць упрыгожыць сталіцу сіламі прадпрымальнікаў
Сталічныя ўлады заклікаюць уладальнікаў крамаў далучыцца да афармлення Мінску да Дня Незалежнасці. Пра гэта заявіў намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінгарвыканкама Ўладзімір Зубрык. Зубрык: "Горад просіць усіх паўдзельнічаць. Таму што сіламі "Мінскрэкламы" ўсё што магчыма мы робім. Але калі дзесьці крамы прыватнага бізнэсу паўдзельнічаюць, святочна ўпрыгожаць свае вітрыны, - гэта надасць добры колер да агульнага афармлення горада".
Святочнае афармленне сталіцы да Дня Незалежнасці плануецца скончыць да сярэдзіны наступнага тыдня.
Святочнае афармленне сталіцы да Дня Незалежнасці плануецца скончыць да сярэдзіны наступнага тыдня.